У «бітве за ўраджай» ужо адкрыты лік ахвяраў



Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Турчын:

– У цяперашняй ўборачнай кампаніі, у параўнанні з мінулым годам, ёсць тэндэнцыя на зніжэнне. У мінулым годзе па аналагічнаму перыяду ў нас загінулі два чалавекі ад пажару. Сёлета – гэта адзін чалавек. Гэта вартаўнік прадпрыемства, які быў нецвярозы. Прычына – курэнне. У нас пакуль адна ахвяра ад пажару – Любанскі раён, Менская вобласць.

Як зазначыў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Валер Балабуеў, п’янства вартаўнікоў на сяльгаспрадпрыемствах – адна з галоўных праблемаў падчас уборкі ўраджаю. Акрамя таго, што такі стан працаўніка спрыяе крадзяжам, падвышаецца небяспека для яго ўласнага жыцця і маёмасці.

Беларускае Радыё Рацыя