У Берасці пачалі судзіць пятую „партыю” па „справе карагодаў”



Суд Маскоўскага раёна Берасця 24 траўня пачынае разглядаць „карагодную” крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Іх судзіць сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню.

spring96.org