У Бруселі ўкраінцы і беларусы зладзілі антыімперскі пікет



3 снежня прадстаўнікі ўкраінскай студэнцкай моладзі, да якіх далучыліся таксама беларусы, правялі ў Бруселі пікет супраць імперскай і захопніцкай палітыкі маскоўскага Крамля. Пікет праходзіў побач з галоўным уваходам у будынак Еўракамісіі. Плошча Шумана, на якой раней праходзілі падобныя пікеты, зараз у перадкалядны перыяд закрытая.

На пікеце луналі ўкраінскія і беларускія сцягі і былі плакаты супраць пуцінскай агрэсіўнай экспансіі.

Беларускае Радыё Рацыя