У Буда-Кашалёўскім раёне на школьным перапынку памёр дзевяцікласнік



12 верасня ў Мікалаеўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе (Буда-Кашалёўскі раён) памёр дзевяцікласнік. 14-гадоваму хлопчыку стала дрэнна на перапынку. Персанал школы выклікаў „хуткую”, але выратаваць дзіця не ўдалося.

Як паведамілі БелаПАН у дзіцячым садзе — сярэдняй школе, хлопчык выхоўваўся ў добрай шматдзетнай сям’і. Ён хадзіў у 9-ты клас разам з братам-блізнюком. У сям’і шасцёра дзяцей.

Прычына смерці на гэты момант невядомая. Праваахоўныя органы праводзяць праверку.

17 мая ў Тураве падчас спартыўнага мерапрыемствы ў школе памерла дзевяцігадовая дзяўчынка. Яе маці сцвярджала, што дзяўчынцы несвоечасова і няякасна аказалі медыцынскую дапамогу. Аднак Міністэрства аховы здароўя пры праверцы не знайшло парушэнняў. „Паводле вынікаў вывучэння медыцынскай дакументацыі, гутарак з медыцынскімі работнікамі, якія бралі ўдзел у аказанні медыцынскай дапамогі дзіцяці, устаноўлена, што медыцынская дапамога дзіцяці была аказаная своечасова і ў поўным аб’ёме”, — сказана ў адказе Міністэрства аховы здароўя на запыт БелаПАН аб выніках працы камісіі ведамства па факце смерці Ганны Зямлянік.