У будынку іранскага парламенту адбылася перастрэлка



У парламенце Ірана адбылася перастрэлка, пацярпела не менш двух чалавек. Пра інцыдэнт паведамілі іранскія інфармацыйныя агенцтвы.

Паводле паведамлення агенцтва „Тансім”, на меджліс напалі тры чалавекі. Агенцтвы „Фарс” і „Мехр” пішуць пра аднаго нападніка, які ўвайшоў у будынак парламенту і пачаў страляць па ахоўніках. Паведамляецца, што нападнік параніў аднаго з ахоўнікаў у нагу і ўцёк.

Беларускае Радыё Рацыя