У бярозаўскай школе сувора забаранілі падарункі настаўнікам



У файе сярэдняй школы №3 Бярозы перад Днём настаўніка з’явілася аб’ява, у якой паведамлялася настаўнікам аб катэгарычнай забароне прымаць падарункі ад вучняў і іх бацькоў. Класныя кіраўнікі 1-11 класаў павінны былі данесці да вучняў і бацькоў гэтую інфармацыю за подпісам дырэктара школы Ігара Піліпчука.

Кажа бабуля аднаго з вучняў трэцяй школы:

– Мы жывем ад капейкі да капейкі. А яшчэ трэба здаваць грошы на школу. Не толькі на падарункі настаўнікам, але і на ўпарадкаванне, на тыя жалюзі, на рамонты, на кампутарныя крэслы для настаўніка.

Паводле сябра правааабарончага цэнтра “Вясна” Сяржука Русецкага, гэтае пытанне можна разглядаць з двух бакоў:

– З аднаго боку гэтую аб’яву можна ўспрыняць станоўча, бо нярэдка даводзіцца чуць нараканні  тых жа бацькоў вучняў, што вось зараз у школе то на тое, то на гэта трэба здаваць грошы – на рамонт, на падарункі настаўнікам.

Сяржук Русеці ўпэўнены, што жадаючага аддзячыць настаўніка за добрыя веды не спыняць ніякія забароны. Толькі зроблена гэта будзе таемна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя