У Бярозаўскім раёне збіраюць подпісы за права купацца ў мелавым кар’еры



У Бярозаўскім раёне ідзе збор подпісаў за права купацца і адпачываць на мелавым кар’еры Кабакі. Людзі патрабуюць зняць забарону купання ў кар’еры. Яны лічаць кар’ер найбольш чыстым і прыдатным для купання вадаёмам у раёне. За некалькі дзесяцігоддзяў у кар’еры не было ніводнага трагічнага выпадку.

З аматарамі купання ў чыстай вадзе змагаецца міліцыя з дапамогай штрафаў. У апошнія выходныя прыгналі нават аўтазак, які хуценька з’ехаў пасля прыезду журналістаў. Такі клопат пра бяспеку людзей моцна абурае адпачываючых на кар’еры, кажа адзін з тых, хто зафіксаваў прыезд аўтазака на відэа:

Я знаў на рэгістратар. Рабяты, вы добрыя хлопцы, я разумею, што вы выконваеце працу, але хто падумае пра людзей. Чатыры дні спёкі. Арандуйце гумовую лодку, пасадзіце чалавека за 20 рублёў і не будзе ніякіх праблем, і не ўтопіцца ніхто і чалавек грошы атрымае. Нацягніце буйкі ад берага да берага і людзі будуць задаволеныя. Не, трэба перакрыць кісларод. Ну хіба так можна?

Паводле дэпутата мясцовага сельвыканкама Валеры Білібухі, людзі ахвотна ставяць свае подпісы пад патрабаваннем, нават адпачываючыя з Масквы і Мурманска.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя