У Бярозе начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых выявіў „руплівасць”
Начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко, які выявіў высокую актыўнасць ў барацьбе з праціўнікамі рэжыму ў Бярозаўскім раёне, не спыняе сваю „руплівасць”. Зараз, калі вуліцы і плошчы ачышчаны ад „варожых элементаў”, асабліва незгаворлівых грамадзян шантажуе праз дзяцей.
Як стала вядома, Лішко накіраваў матэр’ялы ў органы апекі для праверкі аб прызнанні дзяцей сям’і Вадзіма і Алесі Пашкевічаў у сацыяльна небяспечным становішчы з далейшай пастаноўкай на ўлік сацыяльна нядобранадзейных сем’яў.
Па словах Вадзіма Пашкевіча (на фота), добра, што органы апекі паслухалі іх довады аб надуманасці ў патрэбе праверкі і адмовіліся ад гэтага. У 26-тысячнай Бярозе кожны ведае пра кожнага. Абсалютна прыстойную сям’ю ў маральным і матэр’яльным плане не сталі тэрарызаваць пастаноўкай на ўлік.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
