У Бярозе прайшоў мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі



25 жніўня на плошчу ў Бярозе былі сабраныя прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі з Бярозы і Белаазёрска. Каля 200 чалавек рознага ўзросту пачувалі сябе камфортна пад крылом улады, якая стварыла ўсе ўмовы для мітынгу.

Была ўстаноўлена  сцэна, была гукаўзмацняльная апаратура. Вуліцы з падыходамі да плошчы з усіх бакоў былі перакрыты міліцыяй, што стварыла заторы для аўтамашын людзей, якія вярталіся з працы. Удзельнікі мерапрыемства дружна пляскалі і прытопвалі пад  песеньку “Саня останется с нами”.

Удзельнік мітынгу з Белаазёрска сцвярджаў, што прыехаў сам, без прымусу з-за цікавасці, у той час як да трохтысячнага мітынгу дома, дзе людзі баранілі свае галасы, цікавасці ў яго не ўзнікла:

– Я, як чалавек цікаўны, прыехаў паглядзець. Я думаю, што ўсё мусіць вырашацца праз грамадскі дыялог.

– Вельмі добра жывецца. Правільна сказалі, адзіная краіна засталася незалежная. З жыру бесяцца!

Прыйшоўшыя паглядзець на мітынг іх апаненты зрабілі даволі саркастычныя заўвагі:

– Усё зразумела з гэтым мітынгам. Пастаялі хвілін 40 і разышліся праз 3 хвіліны і 28 секунд. Я засякаў. І марш роўна 200 метраў – дайшлі да аўтобуса. Відаць, сцяг быў цяжкі.

– „Наша” міліцыя іх беражэ!

Трэба адзначыць, што на гарадской плошчы забаронена пастановай райвыканкама праводзіць мітынгі і пікеты. Для гэтага выдзелены стадыён у Паўночным гарадку на ўскрайку горада. Але, як кажуць, для чужых  – закон, а для сваіх усё можна.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя