У Бярозе затрымалі Вадзіма Пашкевіча і Валянціна Сцяпкова



У Бярозе напярэдадні так званага Дня незалежнасці затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны да суда двух жыхароў Бярозы: Вадзіма Пашкевіча і Валянціна Сцяпкова.

На фота: Вадзім Пашкевіч з жонкай Алесяй

Як паведаміла жонка Вадзіма Пашкевіча – Алеся, у пастанове на вобшук было напісана, што Вадзім падазраецца ў роспісе прыпынку і стэлы па дарозе на суседні горад Белаазёрск, кажа Алеся:

– Прыйшлі яны ўтрох а 8-й раніцы, абшукалі кватэру, машыну. У іх ёсць санкцыя на вобшук дома бацькоў. Правялі вобшук і завезлі яго ў РАУС.

Па словах дачкі прадпрымальніка Валянціна Сцяпкова, супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС таксама абшукалі іх дом, машыну і бацькаву краму. Перадач для мужчын не ўзялі, маўляў, перадачы прымаюць толькі ў панядзелак і чацвер. У Пашкевіча правялі вобшук паўторна.

Сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяржук Русецкі паведаміў, што па Берасцейскай вобласці было затрымана каля 30 чалавек.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя