У Чашніцкім раёне згарэлі тры аўтамабілі



На аўтастаянцы аздараўленчага комплексу „Сасновы бор” каля вёскі Стоўбцы Чашніцкага раёна мінулай ноччу згарэлі тры аўтамабілі.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра ўзагаранне аўтамабіля на паркоўцы паступіла ў 2.49.

У выніку пажару пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі.Прычына пажару высвятляецца.

belapan.by