У Чылi паводка: 3 чалавекі загінулі, 19 прапалі



У Чылі ахвярамі моцнай паводкі дакладна сталі 3 чалавекі, яшчэ 19 прапалі без вестак. Пра гэта паведаміла Reuters.

У сталіцы Санцьяга з-за разліву ракі парушана сістэма водазабеспячэння. У ізаляцыі апынуліся 373 чалавекі. Без пітной вады засталіся больш мільёна хатніх гаспадарак.

Паводка ў Чылі выклікана моцнымі дажджавымі залевамі.

Беларускае Радыё Рацыя