У чым каштоўнасць архітэктара?



 Пра прафесіянальную адказнасць, калі неабходна ўлічваць уплыў будынкаў на чалавека, падчас першай лекцыі ў межах 8-га Менскага архітэктурнага форуму ў Менску распавядаў архітэктар Антон Гарустовіч:

– Мы жывём у гарадах, асабліва пасля савецкага саюза, гарадах, створаных для машын і заводаў. Архітэктура – нечалавечная, нечалавечых маштабаў. І ў прынцыпе і зараз архітэктары, якія не задумваюцца пра фактары для каго яны ствараюць, блытаюць мэту. І часта на першае месца становіцца сваё эга, эга замоўцы, нават без разумення фізіялогіі чалавечага ўспрыняцця. Мне ў Польшчы падабаюцца домікі, вельмі гарманічныя, у нас у Беларусі любяць польскія праекты.

Архітэктары мусяць будаваць гарады з улікам успрымання чалавекам такой прасторы, каб у выніку самі гараджане пачалі генераваць каштоўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя