У Данецкай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які бараніў Украіну
10 дзён таму
Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады, ён родам з Магілёва. У вайне на ўсходзе Украіны ён браў удзел з 2014 года.
Пра смерць пабраціма расказала добраахвотніца Галіна «Пярлінка» Клемпоўз. «Канстанцін Дзюбайла загінуў у канцы красавіка ў баі паміж Мар’інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. На той час ён служыў у 46-м асобным батальёне спецыяльнага прызначэння «Данбас — Украіна». Загінуў ад пападання снарада. Яго пахавалі ў Крывым Розе 28 красавіка”.
Фота: t.me/belwarriors