У дом абаронцы Курапатаў спрабаваў трапіць міліцыянт
Вольга Мікалайчык паведаміла, што да яе ў шыбу грукаў міліцыянт.
Мікалайчык – адна з найбольш актыўных удзельніц акцыі пратэсту каля рэстарацыі “Поедем – поедим”.
Актывістка, аднак, звязвае візіт праваахоўнікаў з прыездам у Менск Уладзіміра Пуціна. Уладзімір Пуцін заўтра наведае Менск з афіцыйным візітам. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя
