У Доме міласэрнасці ля Кобрына – успышка каронавірусу



У вёсцы Імянін Кобрынскага раёна выявілі 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў з каронавірусам.

Дом міласэрнасці ля Кобрына паведамляе пра ўспышку каронавірусу сярод выхаванцаў і апекуноў, піша «Эўрарадыё».

Гэты хрысціянскі пансіянат па доглядзе за людзьмі з інваліднасцю і сталымі людзьмі просіць дапамогі на сваёй старонцы ў Facebook.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com