У ДТЗ у Капыльскім раёне загінулі тры чалавекі



Вечарам 20 чэрвеня ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Капыльскім раёне загінулі тры чалавекі.

Як паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкама, аварыя здарылася прыблізна ў 20.00 на 13-м кіламетры аўтадарогі Капыль — Нясвіж. Вадзіцель „Фольксвагена-Пасата”, рухаючыся ў напрамку Нясвіжа, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль занесла, ён вылецеў на абочыну, затым урэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ вадзіцель 1976 года нараджэння, двое пасажыраў — мужчына 1976 года нараджэння і жанчына 1977 года нараджэння — памерлі на месцы.

Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Паводле звестак упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама, мужчына, які кіраваў аўтамабілем, не меў пасведчання кіроўцы (пазбаўлены да 2019 года).

Капыльскі РАСК праводзіць праверку.

belapan.by