У двух раёнах Берасцейскай вобласці ўвялі забарону на наведванне лясоў



Два раёны Берасцейскай вобласці ўвялі забарону на наведванне лясоў. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Берасцейскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Мікалай Крывіцкі.

Такія меры ў сувязі з гарачым надвор’ем прынялі Івацэвіцкі і Бярозаўскі райвыканкамы. У гэты час забараняецца наведванне ляснога фонду грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушальнікам забароны можа пагражаць ад папярэджання да штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ складае 24,5 рубля).

 У Берасцейскай вобласці з пачатку пажаранебяспечнага перыяду адбылося 82 выпадкі ўзгарання ў лясах. Гэта ў тры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясным фондзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 84 чалавекі.

У Берасцейскай вобласці за лета забарона на наведванне лясоў ўводзіцца ў другі раз.

ej.by