У дырэктара магілёўскага праваабарончага цэнтра адбыўся ператрус



У дырэктара магілёўскага праваабарончага цэнтра адбыўся ператрус. 25 студзеня каля 11-ці гадзін дня да Уладзіміра Краўчанкі прыйшлі супрацоўнікі Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці і адразу павезлі на допыт.

Пасля допыту супрацоўнікі ДФР вярнуліся з Краўчанкам да яго дадому, дзе правялі ператрус, які доўжыўся каля чатырох гадзін. Пастанова на ператрус была выпісана цэнтральным апаратам Следчага камітэта і санкцыянавана намеснікам генеральнага пракурора. Падчас ператрусу канфіскавалі буклеты Беларускага Хельсінскага Камітэта і тэлеканала “Белсат”. Таксама знайшлі і канфіскавалі стары дзіцячы цацачны пісталет сына Краўчанкі.

[manual_related_posts]