У дзіцячым цэнтры «Зубраня» на Нарачы захварэлі каля 100 дзяцей



Каля 100 дзяцей з аднаго заезду захварэлі ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» каля возера Нарач.

Лекары кажуць пра сезонны ўздым Вострых распіраторных захворванняў і запэўніваюць, што сітуацыя пад кантролем.

Чарговы заезд у «Зубраня» адбыўся 24 лютага. І ў гэты ж дзень да медыкаў з павышанай тэмпературай звярнулася першае дзіця.

Дырэктар цэнтра Надзея Ануфрыева ў каментары парталу TUT.by адзначыла, што такога ўздыму ВРВІ ў іх яшчэ не было, хаця ў лютым-сакавіку заўсёды фіксуецца сезонны ўздым. Аднак цяпер працэнт дзяцей, якія паправіліся, у разы перавышае колькасць тых, хто захварэў. Пік захворвання прыпаў на 4 сакавіка. Аднак ужо 6 сакавіка выпісалі 29 чалавек, а ў медчастку паклалі пяцярых. Па яе словах, шмат якія дзеці былі не прышчэпленыя ад грыпу, таму захворвалі самі і перадавалі інфекцыю іншым.

Беларускае Радыё Рацыя