У дзвюх лякарнях Берасця знаходзяцца 1300 пацыентаў з пнеўманіямі
20 гадоў таму
У Берасці назіраецца значны рост захворвання на COVID-19, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Па стане на 5 кастрычніка ў дзвюх гарадскіх бальніцах ляжыць 1300 пацыентаў з пнеўманіямі, з якіх 49 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
— Усе гэтыя 49 пацыентаў не прышчэпленыя! — удакладніў Аляксандр Рагачук.
Па стане на 5 кастрычніка, у Берасці прышчэплена 55686 чалавек.
