У Дзяржпагранкамітэце абмеркавалі забеспячэнне бяспекі краіны



Выніковае пасяджэнне камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі прайшло на базе Лідскага памежнага атрада.

Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, у мерапрыемстве прынялі ўдзел інспектар па Гарадзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, прадстаўнікі сілавых структур і райвыканкамаў.

На сустрэчы разгледзелі пытанні аб сітуацыі на дзяржаўнай мяжы і памежнай тэрыторыі, вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год, а таксама пытанні рэалізацыі памежнай палітыкі і арганізацыі памежнай бяспекі на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя