У Дзятлаўскім раёне памёр малады ксёндз



17 лютага ва ўзросце 35-ці гадоў памёр ксёндз, адміністратар парафіі ў Наваельні Павел Барысевіч.

Як паведамляе “Наша Ніва” , Павел Барысевіч пасвячэнне ў сан прыняў у лістападзе 2010 году з рук епіскапа Гарадзенскай епархіі Аляксандра Кашкевіча. Пасля гэтага малады ксёндз быў накіраваны вікарыем у прыход святога Юзэфа ў Гародні, нядоўга служыў вікарыем у Ашмянах, а з 2015 году – у Наваельні. Прычынай яго смерці стала пнеўманія, ён памёр у шчучынскай бальніцы. Паведамляецца, што праблемы са здароўем у яго былі і раней. Ксяндза Паўла Барысевіча пахаваюць 19 лютага на парафіяльных могілках на яго радзіме – у Старых Васілішках Шчучынскага раёна.

Фота sb.by