У Екацерынбургу напалі на аддзяленне амбасады Беларусі



У расейскім Екацерынбургу невядомыя ўчынілі хуліганскі напад на аддзяленне амбасады Беларусі, піша Ura.ru. Мяркуецца, што гэта адбылося ў ноч на 25 лістапада. 

Ці змаглі зламыснікі трапіць у памяшканне, невядома. Але на першым паверсе будынка ў самым цэнтры горада разбітае шкло.

Чырвона-зялёны сцяг на будынку спалілі, застаўся толькі абпалены абрывак.

У паліцыі ад каментароў па інцыдэнце ўстрымліваюцца.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пацвердзіў Tut.by, што пашкоджанне маёмасці амбасады сапраўды было, цяпер «вядзецца разбор, высвятляюцца ўсе абставіны».

Фота ura.news