У Энергадары падарвалі кіраўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі



У акупаваным расейцамі ўкраінскім горадзе Энэргадар, дзе месціцца самая вялікая АЭС у Еўропе — Запарожская, падарвалі кіраўніка горада Андрэя Шэўчыка, якога паставілі на пасаду захопнікі.

Калаж УНІАН

Выбух грымнуў, калі Шэўчык заходзіў у пад’езд свайго дома. Здарэнне пацвярджаюць як украінскія, так і расейскія СМІ.

Паводле мэра Энэргадара Дзмітра Арлова, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Шэўчык і абодва ягоныя ахоўнікі — у шпіталі з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Больш ніхто пры выбуху не пацярпеў.

Расейскае агенцтва ТАСС таксама паведаміла пра раненні Шэўчыка і ягоных ахоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]