У Еўразвязе ўцекачы выбіраюць Нямеччыну, Італію і Францыю



У студзені-верасні 2016 году ўлады краінаў Еўразвязу атрымалі 988 тысяч просьбаў аб наданні палітычнага прытулку. 658 тысяч гэтых заявак прыпала на Нямеччыну, паведамляе Welt са спасылкай на дадзеныя Eurostat.

У 2015 годзе просьбаў аб прытулку ў краінах ЕЗ было 1,2 мільёна, і гэта дазваляе меркаваць, што паказнікі 2016 году застануцца больш-менш на тым самым роўні, што і год таму.

Другой па папулярнасці сярод уцекачоў дзяржавай ЕЗ аказалася Італія. Там улады атрымалі 85 тысяч просьбаў аб прытулку, трэцяй — Францыя (65 тысяч).

Нямецкія ўлады адзначаюць, што за год колькасць тых, хто папрасіў прытулку ў іх краіне, вырасла амаль утрая.

Нямеччына ў 2016 годзе карысталася вялікім попытам сярод уцекачоў дзякуючы развітай сістэме сацыяльнай падтрымкі. Для параўнання, у Грэцыі, дзе такой падтрымкі няма, прытулку ў 2016 годзе папрасілі толькі крыху больш за 30 тысяч мігрантаў.

svaboda.org