У Еўропе адзначаецца ўспышка адзёру



Успышка адзёру адзначаецца ў еўрапейскім рэгіёне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

За апошнія 12 месяцаў гэта інфекцыйнае захворванне стала прычынай гібелі 35 чалавек у краінах Еўропы. Апошні выпадак – смерць шасцігадовага хлопчыка ў Італіі (з чэрвеня мінулага года ў гэтай краіне зарэгістравана больш за 3,3 тыс. выпадкаў адзёру).

Успышка адру назіраецца не толькі ў Італіі, але і ў іншых краінах рэгіёна: адзёр стаў прычынай смерці 31 чалавека ў Румыніі, аднаго – у Германіі і аднаго – у Партугаліі).

Між тым кожны выпадак смерці або інваліднасці ў выніку адзёру можна было прадухіліць з дапамогай вакцыны, адзначыла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб. Нягледзячы на наяўнасць бяспечнай, эфектыўнай і недарагой вакцыны, адзёр па-ранейшаму з’яўляецца адной з асноўных прычын смерці дзяцей ва ўсім свеце.

Жужанна Якаб заклікала краіны рэгіёна праяўляць максімальную пільнасць і дабівацца таго, каб вакцынацыя супраць адру праводзілася сярод усіх груп насельніцтва.

belta.by