У Фэйсбуку створаная фэйкавая старонка БХД



У Фэйсбуку створаная фэйкавая старонка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Яна не мае аніякага дачынення да аргкамітэту БХД – заяўляюць хрысціянскія дэмакраты і заклікаюць быць пільнымі. Прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі тлумачыць, як апазнаць сапраўдныя суполкі арганізацыі ў сацсетках:

– Па-першае, калі з’яўляецца нейкая новая суполка БХД, то гэта ўжо на 99 адсоткаў што яна будзе фэйкавая, таму што суполкі ў інтэрнэце хрысціянскіх дэмакратаў створаны і дзейнічаюць ужо даўно, і ніякай прычыны, каб ствараць новыя, канешне, няма. Па-другое, гэтыя суполкі ствараюцца для таго, каб нейкую непраўдзівую інфармацыю праз іх распаўсюджваць. Калі заявы на суполках вам падаюцца падазронымі, то заўсёды трэба зайсці на сайт БХД bchd.info і паглядзець, ці ёсць там такая інфармацыя. Таму што заўсёды першая крыніца, дзе размяшчаецца інфармацыя, – гэта афіцыйны сайт БХД.

У фэйкавай суполцы БХД была змешчаная петыцыя, створаная нібыта сустаршынём партыі Паўлам Севярынцам, якую ён не ствараў, і да якой БХД таксама не мае дачынення. На думку Дзяніса Садоўскага, у стварэнні фэйкавых суполак апазіцыйных партый зацікаўленыя перш за ўсё ўладныя структуры, якім выгодныя канфлікты і скандалы ўнутры апазіцыі.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя