У фінскім Турку злачынца напаў з нажом на мінакоў



У цэнтры гораду Турку, што на поўдні Фінляндыі, невядомы злачынца напаў з нажом на мінакоў. Паводле папярэдніх звестак пацярпела 6 чалавек.

Нападнік затрыманы, у час затрымання паліцыянты стрэлілі яму ў нагу. Матывы злачынцы пакуль невядомыя. Паліцыя параіла жыхарам Турку ўстрымацца ад паездак у цэнтр гораду.

У Хельсінкі і міжнародным аэрапорце Вантаа ўзмоцнены меры бяспекі.

Паводле апошніх звестак 2 чалавекі загінулі ад ран. А нападнікаў-тэрарыстаў было трое.

Беларускае Радыё Рацыя