У Францыі адбыўся выбух на АЭС



Выбух адбыўся на АЭС на паўночным захадзе Францыі. Па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя. Пагрозы выкіду радыеактыўных рэчываў няма, сцвярджаюць улады.

На атамнай электрастанцыі Фламанвіль на паўночным захадзе Францыі адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе газета Ouest France са спасылкай на мясцовую прэфектуру.

Па інфармацыі выдання, выбух прагрымеў каля 10:00 па мясцовым часе ў машынным аддзяленні электрастанцыі. У выніку здарэння могуць быць пацярпелыя, адзначае газета. На месца прыбылі экстранныя службы.

Па дадзеных прэфектуры, пагрозы ўцечкі радыеактыўных рэчываў няма. АЭС знаходзіцца на беразе праліва Ла-Манш на тэрыторыі камуны Фламанвіль у дэпартаменце Манш.

У склад АЭС уваходзяць два энергаблокі. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва трэцяга энергаблока.

rbc.ru