У Францыі невялікая колькасць уцекачоў з Беларусі і Украіны



Бліжэйшыя месяцы для беларускай дыяспары ў Францыі ў прыярытэце будзе заставацца ўкраінская тэма. Пра гэта распавяла беларуска Юлія Іванова. Узаемаадносіны беларускай і ўкраінскай дыяспар будуюцца на правядзенні сумесных акцый і гуманітарнай дапамозе, – адзначыла яна:

– Мяне пыталіся, што думаюць беларусы пра тое, што адбываецца ва Украіне: ці яны за вайну ці не. Прыходзіцца тлумачыць, што беларусы і рэжым – гэта не адно і тое ж. Нават калі дзяржава за вайну, гэта не значыць, што людзі за вайну. Усе супраць. Людзі з паразуменнем адносяцца, думаю, да нас адносяцца лепш, чым да рускіх.

Юлія Іванова дадала, што ў Францыі адносна іншых еўрапейскіх краінаў адносна невялікая колькасць беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў ад вайны. Гэта звязана з цяжкасцю вывучэння французскай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя