У Францыі затрымалі расейскага мільярдэра Сулеймана Керымава



Падставай для затрымання мільярдэра сталі падазрэнні ў фінансавых злачынствах. Паводле даных агенцтва Bloomberg, сутнасць справы ў адмыванні грошай, атрыманых праз падаткавыя махінацыі. Каб мінімалізаваць выплаты ў казну, расейскі сенатар скупляў элітныя рэзідэнцыі на поўдні Францыі з дапамогай фіктыўных кампаній. Менавіта яны, па версіі следства, і дапамаглі Керымаву знізіць аб’ём падаткаў.

Трэба дадаць, што Керымаў – адзін з багацейшых людзей Расеі, ён з’яўляецца буйнейшым спонсарам расейскага спорту і расейскай алімпійскай зборнай. 

***

У Ніццы затрыманы буйны расейскі бізнесовец, член Савету федэрацыі Сулейман Керымаў. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на прэс-службу пасольства Расейскай Федэрацыі ў Францыі. Керымава затрымалі ў аэрапорце і завезлі ў паліцэйскі пастарунак.

З чым звязанае затрыманне алігарха-мільярдэра, пакуль не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя