У Гане аферысты 10 гадоў выдавалі амерыканскія візы



У Гане зачынілі фэйкавую амбасаду ЗША, якая выдавала сапраўдныя візы.

Пасольства знаходзілася ў сталіцы Ганы – Акры, ролю яго супрацоўнікаў выконвалі туркі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША.

Паведамляецца, што кіраваў „амбасадай” не амерыканскі ўрад, а група асобаў з крымінальных колаў Ганы і Турцыі, а таксама мясцовы адвакат, які займаўся іміграцыйным і крымінальным правам.

Амерыканская „амбасада” размяшчалася ў двухпавярховым будынку, каля якога вісеў сцяг ЗША, а ў будынку – партрэт прэзідэнта Барака Абамы.

„Амбасада” працавала ажно 10 гадоў! Візы можна было набыць за 6 тысяч даляраў. Якім чынам махляры іх атрымлівалі – пакуль не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя