У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл XIX стагоддзя



17 красавіка ў 13-21 на пульт МНС паступіла паведамленне пра пажар у каталіцкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла, размешчаным у в. Рамні Гарадоцкага раёна.

Драўляны касцёл гарэў адкрытым полымем. Ён быў пабудаваны ў 1896 годзе. Па папярэдніх дадзеных, будынак храма не эксплуатуецца больш за 30 гадоў.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, аднак у выніку пажару ў храме знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаныя сцены.

Прычына пажару высвятляецца.

vitebsk.mchs.gov.by