У гарадзенскай Альшанцы адчынілі другі дзіцячы садок



Новы дзіцячы садок, які з’явіўся ў гарадзенскім мікрараёне Альшанка, можа прыняць 230 маладых гарадзенцаў узростам да 6 год. На адно месца ў дашкольнай установе прэтэндуць каля дзесятка маладых гарадзенцаў.

IMG_5964 1

Жыхары мікрараёна, які з’явіўся амаль у чыстым полі некалькі год таму, незадаволеныя тэмпам пабудовы інфаструктуры.

Кажа жыхарка мікрараёна:

– Вельмі добра, што адчынілі новы дзіцячы садок, але, на жаль, гэтага мала, бо конкурс у дзіцячым садзе – 8 чалавек на месца. Трэба развіваць інфраструктуру, трэба каб кіраўніцтва нашай краіны не толькі гучна заяўляла, каб павышалі нараджальнасць у краіне, але яшчэ і паклапацілася бы, што з гэтай нараджальнасцю рабіць.

Па гарадскім нарматывам на колькалсць жыхароў, што жывуць зараз у Альшанцы павінна быць пабудавана сем дашкольных устаноў, але калі яны з’явяцца пакуль невядома.

Жыхары возяць сваіх дзетак у дзіцячыя садкі на іншыя канцы горада, ці пакідаюць на час працы ў бацькоў – пенсіянераў.

Беларускае Радыё Рацыя