Сябры ТБМ дапамагаюць фармаваць беларускія класы ў Гародні (абноўлена)



Усе гарадзенскія школы падчас бацькоўскіх сходаў будучых першакласнікаў плануюць абыйсці сябры Таварыства Беларускай мовы. Заклік да выхавання сваіх дзяцей беларусамі знаходзіць станоўчую рэакцыю ў бацькоў, але адзінкі пагаджаюцца з гэтым на практыцы.

Кажа старшыня абласной рады Таварыства Беларускай мовы Алесь Крой.

– Найперш мы хочам дапамагчы бацькам, якіх, на жаль, не вельмі шмат у Гародні, стварыць беларускія класы з некалькіх дзяцей, бацькі якіх падаюць заявы ў беларускія класы. У школах не атрымоўваецца сфармаваць клас. І, дзякуючы таму, што ходзім па гэтых школах на бацькоўскіх сходах, запрашаем з іншых школ бацькоў, гэта дае свой плён. У мінулым годзе, напрыклад, былі адчыненыя 2 беларускія класы, бо бацькі з іншых раёнаў далучыліся да гэтых класаў.

Цяпер існуе дзве школы Гародні, дзе ўжо існуюць беларускія класы – гэта школы №32 ды 34.

Таксама пры дзясятай гімназіі навучаюцца па беларуску двое дзетак у пятым класе па індывідуальнай беларускай праграме. Але, паводле закону аб адукацыі, бацькі могуць навучаць сваіх дзетак па-беларуску ў кожнай сярэдняй школе, падаўшы заяўку ў пісьмовай форме.

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Нагадаем, што ў 2014 годзе два першыя класы на Гародню беларускія класы школаў 32 і 34 – набралося шаснаццаць першакласнікаў, якія будуць навучацца па-беларуску.

suscynski_schod u 34 skole

Старшыня гарадзенскай гарадской рады ТБМ Аляксей Пяткевіч лічыць, што дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы сталай агітацыйнай працы сяброў Таварыства беларускай мовы.

– Вынік добры, раней такога не было. І назіраецца пэўная тэндэнцыя прагрэсу. Гэта вельмі прыемна, хаця такая колькасць не вельмі цешыць, калі ўлічыць, што ў школах па 10 першых класаў, то невялікі беларускамоўны клас на гэтым фоне выглядае вельмі і вельмі сціпла.

 У Гародні ў гэтым навучальным годзе ўжо адкрыты класы па-беларуску ад першага па чацвёрты клас. Таксама навучанне будзе двух пяцікласнікаў-гімназістаў, магчыма ў дзясятай гімназіі Гародні. Сярод дашкольнікаў: будзе працаваць дзве беларускія групы пры садку №45, якія ахопліваюць узрост ад 2-х да 5 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

 

 

[manual_related_posts]