У Гарадзенскай вобласці МАЗ уехаў у жылы дом



„МАЗ” з прычэпам знёс плот і ўрэзаўся у дом у вёсцы Глушнева, гаворыцца на сайце ДАІ Гарадзенскай вобласці.

У выніку ўдару пашкоджанні атрымалі аўтамабіль і будынак. Апошнім гаспадары карыстаюцца як дачай, у момант ДТЗ у доме нікога не было. Шафёр вялікагруза ўцалеў.

Як высветлілася пазней, калі кіроўца грузавой машыны праязджаў населены пункт, то ўбачыў трактар, які рухаўся насустрач, і ўзяў правей, жадаючы размінуцца з тэхнікай. Справіцца з кіраваннем грузавіка ў мужчыны не атрымалася. „МАЗ” з’ехаў з дарогі, зваліў частку плота і стукнуўся ў вугал будовы.

zviazda.by