У Гарадзенскай вобласці новы пракурор



У Гарадзенскую вобласць прызначаны новы пракурор – Аляксандр Васільевіч Жукаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Аляксандр Жукаў нарадзіўся ў Краснадарскім краі. У 2002 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства». Пасля тэрміновай ваеннай службы ў савецкім войску праходзіў службу ў органах унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

З сакавіка 2017 года займаў пасаду начальніка Упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гарадзенскай вобласці.

Узнагароджаны медалём „За бездакорную службу” III і II ступеняў.

reform.by