У Гарадзенскай вобласці пачаўся другі этап праверкі тэрытарыяльнай абароны



У Гарадзенскай вобласці пачаўся другі этап праверкі тэрытарыяльнай абароны. Ён будзе доўжыцца з 11 па 22 кастрычніка, паведамляе прэс-служба абароннага ведамства.

Раней падчас першага этапу, які працягваўся з 6 па 23 ліпеня, былі сфармаваныя тэрытарыяльныя войскі Мастоўскага раёна. Яны выканалі вучэбна-баявыя задачы.

Зараз камісія Генштата будзе ацэньваць эфектыўнасць работы службовых асоб абласнога і дзевяці раённых выканаўчых камітэтаў вобласці па кіраўніцтву падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны.