У Гарадзенскай вобласці скарачаецца колькасць працаздольнага насельніцтва



Зараз людзі сталага ўзросту складаюць 15% насельніцтва, тады як на дзяцей прыпадае 17%. Паводле міжнародных крытэрыяў, насельніцтва лічыцца старым, калі доля пажылых людзей перавышае 7%.

Сярэдні ж ўзрост жыхара рэгіёну – 40 гадоў. Хоць захоўваецца станоўчая тэндэнцыя росту нараджальнасці, колькасць насельніцтва вобласці за першае паўгоддзе паменшылася на тысячу 600 чалавек.

Асноўнымі прычынамі смерці сталі захворванні сістэмы кровазвароту, органаў дыхання і стрававання, наватворы, а таксама няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы.

Пры гэтым смяротнасць сярод сельскіх жыхароў вышэй, чым сярод гарадскіх, амаль у 3 разы, – паведамляе Гарадзенская праўда.