У гарадзенскіх касцёлах – Велікоднае асвячэнне ежы



У гарадзенскіх касцёлах на працягу дня адбываецца Велікоднае асвячэнне ежы. У тых парафіях, да якіх належыць вялікая колькасць вернікаў, асвячэнне адбываецца штогадзіну. У Вялікую суботу дзесяткі тысяч каталікоў традыцыйна наведваюць каталіцкія храмы дзеля таго, каб асвяціць ежу, якая будзе прысутнічаць на Велікодным стале. Як зазначае гарадзенка Яніна, гэтая традыцыя пераказваецца з пакалення ў пакаленне стагоддзямі:

– Я нясу ў касцёл пасвянціць яйкі. Паклала ў кошык, пафарбаваныя. Нясем таксама соль, мяса і вядома булку. Булку пячэм самі.

Ужо вечарам у касцёлах Гародні пачнуцца Пасхальныя Вігіліі, якія па традыцыі інаўгуруе Літургія Святла і асвячэнне пасхальнай знічы. Далей – Літургія Слова, Літургія Хросту і Эўхарыстычная Літургія, пасля якой вернікі паўдзельнічаюць у рэзурэкцыйнай працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамантам. У гарадзенскіх касцёлах працэсія адбудзецца ці адразу пасля Пасхальнай Вігіліі, ці ранкам наступнага дня.

[Not a valid template]

 Беларускае Радыё Рацыя, Гародня