У гарадзенскім АМАПе — новы камандзір. Яму забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію



Пра гэта піша HRODNA.LIFE. Падраздзяленне АМАП ўзначаліў Юрый Насеня. Раней ён быў намеснікам камандзіра АМАП. Яго папярэднік Віктар Краўцэвіч пайшоў на павышэнне — стаў камандзірам спецпадраздзялення “Алмаз”.

Юрый Насеня — ураджэнец Берасцейскай вобласці. Пачаў сваю кар’еру ў органах унутраных спраў у 1998 годзе. 25 сакавіка 2021 года Літва, Латвія і Эстонія распаўсюдзілі санкцыі на 118 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі на выбарах ці рэпрэсіях супраць народа. Ім забаронена ўязджаць на тэрыторыю краін Балтыі. У спісе ёсць і Юрый Насеня.

[manual_related_posts]