У Гарадзенскім раёне канфіскавана звыш 4-х тон брагі



У ходзе правядзення рэйдавых мерапрыемстваў па ліквідацыі ачагоў самагонаварэння на тэрыторыі Гарадзенскага раёна праваахоўнікамі мясцовага райаддзела міліцыі канфіскавана звыш 4-х тон брагі, – паведамляе прэс-служба УВД Гарадзенскага аблвыканкама.

Таксама затрыманы з доказамі злачынства 58-гадовы гаспадар падпольнай вытворчасці.

Па атрыманай супрацоўнікамі міліцыі інфармацыі 2 бровары размяшчаліся ў яго ў гаражы каля дома ў вёсцы Самборы. У выніку, самагонныя апараты былі выяўленыя ў паказаным месцы, там жа знаходзілася брага, а вось гатовага прадукту не аказалася.

Затрыманы паведаміў, што меў намер атрымаць алкагольны напой выключна для ўласнага спажывання. Самагонныя апараты канфіскаваныя, брага знішчана. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол.