У Гарадзенскім раёне паваленыя дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў
Багаты снегапад прывёў да падзення галін і дрэў на праезныя часткі, аўтамабілі і лініі электраперадач, пераважна ў абласным цэнтры і Гарадзенскім раёне, паведамілі на сайце МНС.
Па стане на раніцу 26 студзеня ратавальнікі больш за 30 разоў выязджалі на аказанне дапамогі ў іх распілоўцы. Пашкоджана 5 аўтамабіляў. Людзі не пацярпелі.
У Гародні па вуліцы Саломавай з-за падзення апоры лініі электраперадач часова было абясточана 20 прыватных дамоў. У вёсцы Рыбніца праз паваленае дрэва на лінію электраперадач парушылася электразабеспячэнне садаводчага кааператыва.
Для ліквідацыі наступстваў непагадзі арганізаваны энергетыкі, спецыялісты ДАІ, ЖКГ і дарожных службаў, Чырвонага Крыжа і іншыя.
Паколькі снежнае надвор’е захоўваецца, грамадзянам рэкамендуем звярнуць увагу на месцы паркоўкі асабістага транспарту, абарону сваёй маёмасці ад магчымых падзенняў дрэў і рэгулярную ачыстку ад снегу двароў і прыдамавых тэрыторый.
