У Гародні адбылася сустрэча з Андрэем Куліковым



Украінскі журналіст, кіраўнік «Громадське радiо», неаднаразовы лаўрэат прэміі «Тэлетрыумф» Андрэй Кулікоў распавядаў у гарадзенскім ДОМе 46 пра тое, як сучасныя журналісты “даюць бой” прапагандзе і інфармацыйным войнам. Асноўная размова на сустрэчы была прысвечаная сучанай інфармацыі.

 

Як спраўджаць інфармацыю, – распавядае Андрэй Кулікоў:

– Важна праверыць на праўдзівасць інфармацыю, бо часам яна здаровага глузду пад самой не мае. Калі вы высветлілі, што такой падзеі, або факту не было, абавязкова трэба гэта паведаміць, калі вам удалося вызначыць, з якой крыніцы паходзіць тая няпраўда, то абавязкова сказаць, з якой крыніцы. Не трэба ганьбіць тых людзей, якія гэта распаўсюдзілі, дастакова скзаць, што вось тут і тут яны схлусілі.

Для журналіста, рэдактара беларускай службы “Інформнапалм” Дзяніса Івашына сустрэча гарадзенцаў з Андрэем Кулікомым гэта –  павышэнне статуса гарадзенскай супольнасці журналістаў.

– Гэта паднімае статус нашага горада – з рэгіянальнага амаль ужо як да сталічнага ўзроўню. Таму што ўпершыню наведаў нас украінскі журналіст, які вядомы на міжнародным узроўні. І на нашым лакальным узроўні мы мелі магчымасць абмеркаваць як дачыненні паміж Беларуссю і Украінай, так і праблемы, якія сёння ва Украіне, а таксама наогул пра журналісцкую этыку.

На сустрэчы,  якая была арганіўавана ў Гародні Беларускай асацыяцыяй журналістаў і “Фондам Эберта”, апроч размовы з Андрэем Куліковым таксама адбылася дыскусія „Сэксізм у СМІ і рэкламе”, якую ладзіла эксперт з Менску Алена Даўліканава.

Беларускае Радыё Рацыя