У Гародні адкрылася выстава вінаграда



Два дні ў гарадзенскім аграрным універсітэце будзе працаваць выстава вінаграда, куды свае гатункі прывезлі адмыслоўцы з усёй Беларусі. Салодкая ягада прадстаўлена ў вялікай разнастайнасці – больш 100 розных непаўторных гатункаў.

[Not a valid template]

Гэты збор стаў ужо дзесятым у гісторыі правядзення, і гэтым разам адмыслоўцы дзяліліся сваімі спосабамі вырошчвання і пасадкі гэтай расліны.

IMG_5994 rr

Пра выставу распавядае яе каардынатар кандыдат сельскагаспадарчых навук Сяргей Собалеў:

– Людзі імкнуцца не прывозіць адны і тыя ж гатункі вінаграду. Тыя, хто мае вялікія калекцыі, імкнуцца прывозіць незвычайныя, эксклюзіўныя навінкі. 

На выставе можна набыць сажанцы вінаграду, а некаторыя садаводы давалі паспрабаваць свае салодкія ягады.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава