У Гародні аднаўляюць старую забудову па вуліцы Замкавай



Старажытная забудова з трох дамоў па вуліцы Замкавай, 12 у Гародні будзе ўзнаўляцца забудоўшчыкам з Летувы (Вільня) „ДТ-груп”.  Навуковым кіраўніком праекта быў гісторык Вадзім Глінік. Грамадскае абмеркаванне прайшло ў рамках справаздачы адносна ўздзеяння на навакольнае асяроддзе выкананне гэтага аб’екта.

У Гарадзенскім гарвыканкаме, дзе праходзіла абмеркаванне, пытанне быць ці не быць аб’екту на грамадскае абмеркаванне ня выносілася.

Кажа удзельніца абмеркавання Юлія Каляда:

– Мяне азадачвае ў гэтым праекце толькі рост аўтамабіляў, які выкліча ўсё ж такі гэты аб’ект, бо сёння насельніцтва Гародні вельмі аўтамабілізаванае. І супрацоўнікі, якія будуць працаваць на новых аб’ектах, яны будуць хутчэй за ўсё ездзіць на аўтамабілях, і іх кліенты будуць прыязджаць таксама на аўтамабілях. Канкрэтна ў данным дакуменце ўказана, што не будзе ўскладненняў для навакольнага асяроддзя, таму што няма парковачных месцаў і адпаведна няма новых аўтамабіляў. Але гэта крыху хітрыкі, бо аўтамабілі дадатковыя будуць.

Права забудовы на аб’ект на вуліцы Замкавая, 12 набыло на аўкцыёне замежнае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю „ДТ-груп”. А праект выканала гарадзенская праектная арганізацыя „ВКЛ-праект”. Апошнія паабяцалі што заўвагі пра памылкі і недакладнасці, якія паступілі падчас грамадскага абмеркавання, будуць выпраўлены. Праектанты паабяцалі пра выпраўленні паведаміць усіх зацікаўленых.  Плануецца, што ўжо увёсну гэтага году пачнуцца археалагічныя раскопкі на месцы забудовы.

Распрацоўшчыкі праекта запэўніваюць, што колькасць сцятых зялёных насаджэнняў на пляцоўцы аб’екта будуць кампенсаваны іншымі пасадкамі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара