У Гародні адзначылі дзень народзінаў Святога Губерта



Невялікае свята па адзначэнні дня народзінаў патрона Гародні Святога Губерта адбылося ў цэнтры горада над Нёманам.

Адмыслова да гэтага свята ў дворыку, дзе месціцца Цэнтр гарадскога жыцця, крамы “Адметнасць” і “Цудоўня”, з’явіліся карціны з выявамі рэдкіх звяроў, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі:

– Нам трэба „засталбіць” 25 чэрвеня, бо ў праваслаўнай царкве – гэта дзень Святога Губерта, які святкуюць у Заходняй Еўропе. У нас нават не ведалі, бо ведалі, што 3-га лістапада. Хадзіў з ідэяй, каб штосьці зрабіць, нейкі фестываль паляўнічы або паляўнічых сабак. Настолькі ў нас чамусьці ўсе абляніліся штосьці рабіць у горадзе, што каго я не падбіваў, таксідэрмістаў і паляўнічых, яны глядзелі на мяне: „У чэрвені?”.

На думку дырэктаркі Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі, з гэтым мерапрыемствам у горадзе з’яўляецца новая традыцыя:

– Першы дзень, калі людзі могуць пабачыць распісаных жывёл. Вельмі такая прыемная нагода, мне падаецца, што вельмі важна пачаць у Гародні новую традыцыю – гэта святкаванне дня нараджэння патрона Гародні Святога Губерта. Вельмі важна, каб такія мерапрыемствы паказвалі беларускую культуру, паказвалі розныя погляды на інсталяцыю горада, каб урбаністыка аб“ядноўвала людзей.

Акцыя была арганізавана Цэнтрам гарадскога жыцця ды Гарадзенскім дзіцячым хоспісам. Кожны, хто прыйшоў на святкаванне, атрымаў падарункі, зробленыя дзеткамі, што знаходзяцца пад апекай хоспіса, а таксама пачастункі і напоі ад Цэнтра гарадскога жыцця.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня