У Гародні актывісты АБФ абмяркуюць 8 сакавіка



У гарадзенскай прасторы “Партал” распачаўся тыдзень сустрэчаў пад назваю “Што не так з 8 сакавіка?”. Сустрэчы арганізоўвае ініцыятыва пад назваю “Актыўным быць файна”, і пра іх адметнасць распавядае лідарка АБФ у Беларусі Дар’я Нячай:

На гэтым тыдні не толькі святкаванне 8 сакавіка ў тым разуменні, як прынята цяпер, а вярнуць святу першапачатковы сэнс. А сэнс – фемінісцкі: змаганне за правы жанчын. І расказваць людзям, што гэта было за свята першапачаткова, якой была яго ідэалогія. Мы лічым, што пытанні роўнасці, талерантнасці, фемінізму зараз вельмі актуальныя не толькі ў Беларусі, але ва ўсім свеце. І мы хочам таксама, каб нашы ўдзельнікі пачалі больш асэнсоўваць і разумець, пра што ідзе гаворка.

На думку Дар’і Нячай, тыдзень будзе складацца з розных сустрэч і кінапаказаў.

– Цягам гэтага тыдня ў нас будзе 2 кінапрагляды. Адзін – мастацкага фільма «Паўночная краіна», які прысвечаны першаму судоваму іску датычна АБФ. У іншы дзень пройдзе паказ дакументальнага фільма пра рух жанчын. У нас ёсць гурткі па «лікбезу» датычна ўвогуле фармавання 8 сакавіка як свята, будзе гурток датычны з’яўлення фемінітываў у мове.

Гарадзенская ініцыятыва АБФ складаецца з моладзі 20-25 гадоў, якія атрымліваюць дадатковыя веды праз сустрэчы і так званыя “шведскія гурткі”, дзе абмяркоўваюць розныя актуальныя для моладзі тэмы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня