У Гародні апошнія званкі пройдуць у фармаце класных гадзін



У школах Гародні і рэгіёна апошнія званкі пройдуць у фармаце класных гадзін, паведамілі ў Гарадзенскім аблвыканкаме па выніках аператыўнай нарады, якую правёў кіраўнік рэгіёну Уладзімір Краўцоў.

«Такое рашэнне прынята з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі», – адзначылі ў аблвыканкаме.

Паводле інфармацыі ведамства, у вобласці завяршаюць навучанне ў 11-х класах больш за 5 тысяч 800 чалавек, 9-ы клас заканчваюць прыкладна 9 тысяч.

У Гарадзенскім аблвыканкаме таксама паведамілі, што старшыня аблвыканкама даручыў абласному цэнтру гігіены і эпідэміялогіі распрацаваць і давесці да ўстаноў адукацыі выразныя рэкамендацыі па правядзенні выпускных вечароў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by